Ад 29 красавіка да 15 мая ў Славакіі пройдзе75-ы чэмпіянат свету па хакеі. Славакія ўпершыню самастойна прымае першынства. Хаця двойчы (1959, 1992) спаборніцтвы праходзілі ў Браціславе ў часы існавання Чэхаславакіі.
Беларуская зборная за апошні год апусцілася ў рэйтынгу з дзявятай пазіцыі на дзясятую. Гэта адкінула яе ў групу B. Цікава, што разам з намі ў кампанію трапілі краіны, дзе французская мова мае статус дзяржаўнай, — Канада, Швейцарыя і Францыя.
Канадцы на мінулым чэмпіянаце выступілі не дужа ўдала, таму прагнуць рэваншу. Па швейцарцах беларусы заўсёды мерылі сваё хакейнае майстэрства. Гэта зборныя прыкладна аднаго ўзроўню. А вось Францыю трэба перамагаць.
Для таго, каб выйсці з групы, дастаткова не заняць у ёй апошняе месца. Гэта дазволіць трапіць у так званы кваліфікацыйны раўнд, дзе супернікамі будуць тры найлепшыя каманды з групы С. Там гуляюць Швецыя, ЗША, Нарвегія і Аўстрыя.
Свае матчы беларусы правядуць не ў сталіцы, а ў горадзе Кошыцы на мясцовай
Кіраваць зборнай у Славакіі будзе
На мінулым чэмпіянаце ў Германіі беларусы былі толькі дзясятымі. Сёлета ад іх чакаюць нашмат лепшага выніку.
З чатырох
На чэмпіянаце зборная Чэхіі паспрабуе захаваць тытул чэмпіёнаў, але зрабіць гэта будзе нялёгка. Расія, Канада, Швецыя, Фінляндыя таксама настроеныя на перамогу.
Расклад матчаў зборнай Беларусі
29 красавіка (пятніца). Беларусь — Канада. Пачатак у 21:15.
1 мая (нядзеля). Швейцарыя — Беларусь. Пачатак у 21:15.
3 мая (аўторак). Францыя — Беларусь. Пачатак у 21:15.
Для тых, хто не зможа падтрымаць зборную ў Славакіі, будуць простыя трансляцыі на тэлеканале «Лад».