Сёння ўначы стартавалі чвэрцьфінальныя матчы Кубка Стэнлі. У паўфінале Заходняй канферэнцыі «Нэшвіл», за які выступае беларускі форвард Сяргей Касціцын, гуляе з «Ванкуверам». Стартавы матч «Нэшвіл» прайграў — 0:1 (0:0, 0:1, 0:0).

Сяргей Касціцын правёў на пляцоўцы 17 хвілін 45 секундаў, зрабіўшы 2 кідкі па варотах.

Наступны матч пройдзе 30 красавіка, серыя доўжыцца да чатырох перамог. Сёння ўначы ў барацьбу ўступіць «Дэтройт», за які выступае Руслан Салей. Супрацьстаяць у паўфінале Заходняй канферэнцыі яму будзе «Сан-Хасэ».

Беларусы ў Кубку Стэнлі 2010/2011

Сяргей Касціцын (Нэшвіл) — 7 матчаў, 4 (0+4) балы;

Андрэй Касціцын (Манрэаль) — 6 матчаў, 2 (2+0) балы; «Манрэаль» выбыў з Кубка Стэнлі.

Руслан Салей (Дэтройт) — 4 матчы, 1 (1+0) бал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?