Неабходнасць правядзення сур’ёзных структурных рэформаў наспела ў эканоміцы Беларусі. Пра гэта заявіў сёння намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, выступаючы на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.
«Мяркую, што наша эканоміка не можа далей паспяхова развівацца ў існуючым фармаце і патрабуе сур’ёзных структурных рэформаў», — сказаў
Паводле яго слоў, глыбокія эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі неабходна праводзіць,
захоўваючы і умацоўваючы цяперашнюю палітычную сістэму.«Мой досвед працы ў Кітаі гэта пацвярджае: многія краіны
змаглі гэта зрабіць толькі з дапамогай моцнай палітычнай улады», — адзначыў ён.
Анатоль Тозік звярнуў увагу на тое, што мінулая пяцігодка стала для Беларусі перыядам выпрабаванняў і ўсведамлення неабходнасці трансфармацыі эканамічнай мадэлі.
падштурхнуў да неабходнасці глыбокіх перамен», — сказаў намеснік кіраўніка ўрада.
«Нам трэба перастаць жыць не па сродках, а менавіта так у апошнія гады мы жылі,
калі на 10–13% спажывалі больш, чым выраблялі, — дадаў ён. — Мы не можам нармальна развівацца, калі не забяспечым канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі».
Анатоль Тозік адзначыў, што адна з найважнейшых задач — выхад да канца бягучай пяцігодкі на станоўчае сальда знешняга гандлю. Трэба забяспечыць значны рост ВУП, удвая павялічыць экспарт тавараў і практычна ўтрая — экспарт паслуг. Ставяцца сур’ёзныя задачы і ў галіне прыцягнення замежных інвестыцый, у тым ліку прамых. Паводле слоў





