А таксама пальчаткі брамніка.

Як паведаміла НН Дар’я Корсак, яна ўжо перадала мужу буцы і пальчаткі. Прынамсі, іх у яе прынялі. У лісце да жонкі Аляксандр скардзіўся, што ў калоніі не так і шмат жадаючых гуляць у футбол. Але аднадумцаў усё-ткі знайшоў. Да арышту, па словах Дар’і, муж тройчы на тыдзень з сябрамі гуляў у футбол.

Прэс-сакратар Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19.12.2010. Адбывае пакаранне ён ў калоніі «Віцьба». Яму можна напісаць ліст.

Атрошчанкаў Аляксандр Сяргеевіч

2113000, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п. Віцьба, папраўчая калонія № 3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?