Нацыянальны банк Беларусі прапаноўвае банкам «прыняць неадкладныя захады па стварэнні спрыяльных умоў для падтрымання даверу кліентаў і контрагентаў да банкаўскага сектара»,
у тым ліку за кошт падтрымання станоўчых рэальных працэнтных ставак па дэпазітах у беларускіх рублях, захавання магчымасцяў укладчыкаў бесперашкодна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі ў валюце ўкладу. Пра гэта было заяўлена на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка, якое адбылося 28 красавіка ў вёсцы Гарадзец Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, «у сувязі з павелічэннем колькасці зваротаў грамадзян была звернута ўвага банкаў на неабходнасць павышэння іх сацыяльнай ролі і адказнасці. Некаторымі банкамі не вядзецца належным чынам растлумачальная работа па выкананні грамадзянамі дагаворных абавязацельстваў».
Як зазначалася на пасяджэнні, нягледзячы на станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы, адбылося пагаршэнне
Для прадухілення далейшага развіцця негатыўных тэндэнцый у
Для захавання золатавалютных рэзерваў Нацбанкам і ўрадам быў прыняты «шэраг паслядоўных рэгулюючых крокаў, скіраваных на змяненне ўмоў функцыянавання ўнутранага валютнага рынку і зніжэнне попыту на інвалюту з боку суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва, а таксама павышэння канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту».
Найважнейшай задачай урада і Нацбанка з’яўляецца нарошчванне дзяржаўных золатавалютных рэзерваў, набліжэнне іх да ўзроўню, які адпавядае трохмесячнаму імпарту.
Як падкрэсліваюць у Нацбанку, у мэтах стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку і стварэння ўмоў для нарошчвання міжнародных рэзервовых актываў «будзе працягвацца жорсткая манетарная палітыка».
У межах працэнтнай палітыкі Нацбанк, з улікам дынамікі інфляцыйных працэсаў, плануе рэалізацыю мер, скіраваных на падтрыманне працэнтных ставак у рэальным выражэнні на станоўчым узроўні, якія садзейнічалі б фарміраванню зберажэнняў у нацыянальнай валюце і фарміраванню адэкватных актываў.





