Міністэрства інфармацыі Беларусі хадайнічае аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» праз некарэктнае асвятленне ў гэтых выданнях тэракту ў мінскім метро.
Пра гэта заявіў сёння міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі на семінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Гродне.
Каментуючы падачу пазову Мінінфармам ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску гэтых газет, Алег Праляскоўскі сказаў, што гэта
«права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазіцыя».
«Тое, што яны асмеліліся дапамагаць некаторым палітыкам скакаць на касцях пасля тэракта, —
прабачэння такіх рэчаў не будзе»,
— падкрэсліў Алег Праляскоўскі, дадаўшы, што зараз рашэнне аб тым, ці будуць выдавацца гэтыя газеты, прыме суд, як гэта і павінна быць у цывілізаваных краінах.





