Міністэрства спорту і турызму апублікавала справаздачу, з якой можна даведацца аб дасягненнях і няўдачах у фізкультурна-аздараўленчай, спартыўна-масавай і турыстычнай сферах ў 2010 годзе, а таксама аб асноўных задачах на 2011 год.

Згодна з дакументам, у 2010 годзе МСіТ выканала 7 з 8 паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, прычым не "пашанцавала» толькі спорту - не выкананы паказчык па тэмпу росту паслуг фізічнай культуры і спорту - 121,9% пры плане 126%. Што датычыцца сферы турызму, то тут як раз наадварот - планы не толькі выкананыя, але і перавыкананыя: паказчык тэмпаў росту платных турыстычных і экскурсійных паслуг склаў 134,5% (план - 126%); экспарту турыстычных паслуг - 135% (план - 119 -120%); сальда турыстычных паслуг - 105,2 млн даляраў ЗША (план - 90 млн).

На развіццё турызму ў Беларусі ў 2010 годзе з рэспубліканскага бюджэту дзяржава вылучыла 1,49 млрд рублёў. Для параўнання: у леташнім бюджэце былі закладзеныя выдаткі на нацыянальныя каманды па розных відах спорту ў памеры 97,2 млрд рублёў, ці ў 65 разоў больш, чым выдаткі на турызм. Крыху больш, чым на турызм, было выдзелена на навуку - 1,9 млрд, таксама ў тройцы «аўтсайдэраў» знаходзяцца фізкультурна-масавыя мерапрыемствы з 2,4 млрд дзяржаўнага фінансавання.

У 2011 годзе на турызм плануецца вылучыць 2,4 млрд рублёў, што ўжо за ўсё ў 59 разоў менш, чым фінансаванне за кошт бюджэту нацыянальных каманд (143,3 млрд). Цікава, што фінансаванне расходаў на развіццё хакея з шайбай з 2011 года ажыццяўляецца ў рамках адпаведнай дзяржаўнай праграмы, і ў сёлета хакей атрымае з бюджэту 2,6 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?