За здзяйсненне шэрагу службовых злачынстваў асуджаныя старшыня і
Справу расследавала пракуратура Мінска.
Было выяўлена, што абвінавачваныя з ліпеня 2007 года па студзень2010-га патрабавалі ў людзей, якія прыходзілі на агляд, грошы пад пагрозай няправільнага вызначэння групы інваліднасці і працоўнай рэкамендацыі, г.зн. вымагалі хабару. Следствам устаноўлены і сабраныя доказы па сямі эпізодах.
Па прысудзе суду Першамайскага раёна Менска абвінавачаныя былі прызнаныя вінаватымі ў атрыманні хабараў шляхам вымагальніцтва. На падставе ч.2 арт.430 «Атрыманне хабару» КК Беларусі ім прызначаныя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Прысуд уступіў у законную сілу.





