Сёння ў славацкіх гарадах Браціслава і Кошыцы пачаўся 75-ы чэмпіянат свету па хакеі. Бярэ ўдзел у ім і зборная Беларусі. Свой стартавы матч каманда Эдуарда Занкаўца правядзе вечарам супраць канадцаў (21:15).

Тым часам, у матчы адкрыцця расіяне сустракаліся з немцамі. І тут грымнула першая сенсацыя. Немцы ні ў чым не саступілі майстравітым расіянам.

Як вынік, Грайлінгер і Раймер закінулі па шайбе ў другім і трэцім перыядах адпаведна. Расія не змагла закінуць ніводнай. Перамога за немцамі — 2:0.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?