Беларуская дэлегацыя не будзе прысутнічаць на саміце «Усходняга партнёрства» у Варшаве, які запланаваны на канец верасня. Пра гэта, як перадае польскае агенцтва PAP, заявілі ў Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Паводле апошніх звестак, у саміце возьмуць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 27 краін Еўрасаюзу, а таксама краін «Усходняга партнёрства» — Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджану і Арменіі.
Мяркуецца, што 3 траўня ў Бруселі будуць падпісаныя дакументы аб стварэнні Парламэнцкай асамблеі «Усходняга партнёрства», якая стартуе без Беларусі.
Нагадаем, што на І устаноўчым саміце «Усходняга партнёрства» у траўні 2009 году ў Празе Беларусь прадстаўляў першы





