У славацкім Кошыцы на чэмпіянаце свету па хакеі першы матч правяла нацыянальная зборная Беларусі. Нашы прайгралі родапачынальнікам хакею — канадцам.

Пачатак гульні быў няўдалым. Ужо на другой хвіліне Эберле адкрыў лік. Тым не менш, потым беларусам атрымалася зрабіць гульню роўнай. На апошняй хвіліне перыяда нядаўна натуралізаваны расіянін Сцяпанаў адыграў шайбу.

На жаль, на большае беларусаў не хапіла. У двух астатніх перыядах яны прапусцілі тры шайбы — 1:4.

У другім матчы групы Швейцарыя ў овертайме перамагла Францыю — 1:0. Наступны матч нашы правядуць са Швейцарыяй у нядзелю (пачатак у 21:15).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?