30 красавіка 60 гадоў споўнілася вядомаму беларускаму мастаку, графіку Уладзіміру Цэслеру. Штогод у гэты дзень ён разам з сябрамі выязджае на Мінска мора.

Уладзімір Цэслер нарадзіўся ў 1951 года ў Слуцку. Скончыў факультэт дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, займаецца дызайнам, графікай, жывапісам. На працягу 25 гадоў супрацоўнічаў з Сяргеем Войчанкам (1955–2004). Іх сумесныя работы захоўваюцца ў лепшых музеях свету, у тым ліку ў Луўры, але толькі нядаўна з’явіліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Рэдакцыя «НН» далучаецца да віншаванняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?