Сыла Шахін стала першай мусульманкай, якая знялася аголенай для часопісу «Плэйбой». Цяпер ёй пагражае рэальная небяспека.
Шахін 25 гадоў, яна турчанка, але жыве ў Нямеччыне. Майскі нумар нямецкага «Плэйбоя» выйшаў з Сылай на вокладцы. Цяпер на ісламісцкіх форумах абмяркоўваецца, як пакараць тую, што «зганьбіла гонар мусульманкі».
Нават бацькі Шахін заяўляюць, што прыйшлі ў жах, калі даведаліся, што іх дачка знялася для «Плэйбоя». Маці актрысы перарвала кантакты з дачкой і адмаўляецца ад кантактаў з прэсай.
Нямецкія спецслужбы заяўляюць, што мадэльцы трэба прыняць усе меры бяспекі.





