Гомельскі гарвыканкам адклікаў свой дазвол на правядзенне ў горадзе апазіцыйнага мітынгу.
29 красавіка ў гарвыканкам быў выкліканы старшыня абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка, якому паведамілі пра немагчымасць правядзення запланаванага на 1 мая мітынгу.
Нагадаем, першапачаткова гомельскія ўлады, упершыню за сем гадоў, дазволілі правядзенне ў горадзе апазіцыйнага масавага мерапрыемства.
Гомельскія апазіцыянеры назвалі гэта «цудам», бо гэта была першая дазволеная акцыя апазіцыі ў горадзе за 9 гадоў.





