У чацвер 28 красавіка ў брэсцкім абласнымграмадска-культурным цэнтры адбыўся канцэрт знакамітага беларускагарок-музыкі Лявона Вольскага.
Акрамя свайго апошняга сольнага праекту «Белая яблыня грому», ён прэзентаваў берасцейцам таксама новыя песні «гурту з чорнага спісу з грувасткай назвай на літару К».
Першая частка канцэрту атрымалася сур’езнай і сакраментальнай. Выкананне песень з «Белай яблыні грому» суправаджалася відэашэрагам з выявамі малюнкаў Вольскага.
Падчас
У другой частцы музыкі згралі эксперыментальную праграму з песень розных народаў Еўропы. Дагэтуль падборка была прадстаўлена толькі ў Гародне. Плануецца, што новыя кампазіцыі ўвойдуць у будучы альбом «Крамбамбулі».
Апошнія дзве песні — легендарныя «Госці» і «Тры чарапахі» — слухачы спявалi хорам і стоячы.





