Судом Фрунзенскага раёна Мінска на шэсць гадоў пазбаўлення волі асуджаны23-гадовы мінчанін, які жорстка забіў былога мужа сваёй маці.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, злачынства было здзейснена 8 сакавіка 2010 г. У гэты дзень мужчына прыйшоў у госці да сваёй дачкі, якая жыве разам з маці і братам, і застаўся ў кватэры, калі дачка і былая жонка пакінулі яе. У гэты час паміж ім і маладым чалавекам адбылася сварка. Падчас бойкі хлопец задушыў бацьку сваёй сястры, нажоўкай распілаваў труп, вывез рэшткі ў Валожынскі раён і спаліў.
Прысуд суда быў абвешчаны 26 лістапада 2010 г. і цяпер ўступіў у сілу.





