Нядаўна пабачыў адзін з найлепшых, на маю думку, дакументальных фільмаў пра Чарнобыльскую катастрофу: The Battle of Chernobyl, «Бітва пры Чарнобыле», зняты Discovery да дваццацігоддзя катастрофы ў 2006.

Што больш за ўсё ўразіла — колькасць новага для мяне дакументальнага кінаматэрыяла. Чамусці здзівіла, што аперацыя па ліквідацыі наступстваў аварыі задакументаваная на відэа амаль крок за крокам. Усе тыя самыя жывыя моманты, дзе гераічныя людзі ахвяравалі сваім здароўем дзеля будучых пакаленняў. У фільме таксама ёсць і інтэрвію з беларускім лекарам Юрыям Бандажэўскім, які пацярпеў ад беларускіх уладаў за крытыку засялення чарнобыльскіх раёнаў.

Не вельмі раю спяшаца з высновамі што да атамнай энэргетыкі як такой, але тым не менш вельмі раю для лепшай ацэнкі той трагічнай падзеі:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?