Незалежныя журналісты калектыўна чытаюць "Нашу Ніву" і "Народную Волю"
Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі пераразае чырвоную стужку.
Незалежныя журналісты прабіліся проста да сцэны
З газетамі -- Марына Коктыш (Народная Воля) і Алена Якжык (Салідарнасць).
Аляксандр Радзькоў і Алег Праляскоўскі.
На афіцыйную выставу «СМІ ў Беларусі», што адчынілася сёння ў НВЦ «Белэкспа» (вул. Купалы, 27), збіраліся пускаць толькі па афіцыйных запрашальніках або пры наяўнасці бэджа удзельніка стэнда выставы.
Удзельнічаюць у выставе толькі афіцыйныя СМІ, а журналістам незалежных СМІ не выдзелілі нават агульнага стэнда. Але мінулыя гады хоць доступ на выставу быў вольным і не патрабавалася афіцыйнага запрашальніка.
Беларуская асацыяцыя журналістаў, што яднае журналістаў незалежных СМІ, заклікала неабыякавых падысці да ганка выставы і выказаць свой пратэст супраць ініцыятывы Міністэрства інфармацыі зачыніць незалежныя газеты «Наша Ніва» і «Народная Воля».
12:06
А
12:14
Незалежныя журналісты такі трапілі ўнутр будынка і падчас выступу міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага дэманстратыўна чыталі ля сцэны «Нашу Ніву» і «Народную Волю».