«Дэфіцыту харчовых і нехарчовых тавараў на беларускім рынку не існуе», — заявіў журналістам 4 мая ў Мінску першы намеснік міністра гандлю Аляксандр Забела, адказваючы на пытанне аб уплыве на гандаль імпартным таварам праблем з валютай.
«Сёння ёсць дастаткова таварных запасаў, якія былі створаныя імпарцёрамі загадзя, ідуць пастаўкі і цяпер, — сказаў Забела. — Літаральна па кожнай пазіцыі праблем з таварам няма. Сёння імпарцёры забяспечваюць тым жа таварам рознічны гандаль, які быў і раней».
Пры гэтым ён прызнаў, што «цяжкасці з валютай ёсць». «Тым не менш яна прадаецца і купляецца, праходзяць і тавараабменныя аперацыі», — канстатаваў першы намеснік міністра гандлю.
Забела таксама адзначыў, што «ёсць пэўныя праблемы і з адпускным коштам тавараў». «Гэта звязана не з ростам кантрактнай цаны, якая ў валюце не змянілася, а з ростам курсу валют», — адзначыў першы намеснік міністра.
0
0
0
0
0
0