Ён трымаў жывых птушак у кардонных скрынках.
Кантрабандыста, што ехаў цягніком «Марыупаль-Мінск», затрымалі на пункце пропуску «Церахоўка» супрацоўнікі гомельскай мытні. Скрынкі з 12 галубамі знайшлі ў часе агляду ручной паклажы і купэ беларуса. Кошт птушак паводле папярэдняй ацэнкі склаў каля 2 млн. рублёў.
belaruspartisan.org
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ