Растлумачыла журналістам сэнс сімвалаў Беларусі галоўная спецыялістка Дэпартамента архіваў і справаводства Міністэрства юстыцыі Беларусі, чалец геральдычнага савета пры прэзідэнту Марына Елінская.

Навукоўца таксама нагадала, што «мы ні ў якім выпадку не можам забывацца на свае гістарычныя сімвалы, у прыватнасці, такі нацыянальны сімвал, як Пагоня». Паводле спадарыні Елінскай, Пагоня — гэта не толькі беларускі, але інтэрнацыянальны сімвал. «Што такое вершнік? Гэта абаронца, ваяр, гэта пераможца», — аргументуе Марына Елінская.

Яна нагадала, што былы дзяржаўны герб — нацыянальны нематэрыяльны здабытак і ахоўваецца паводле закону, як і кожная іншая тэрытарыяльная і шляхецкая геральдыка.

Не забылася навукоўца і пра дзяржаўныя сімвалы: «У цэнтры герба месціцца зялёны купал — тая зямля, на якой жывуць грамадзяне Беларусі. Усе астатнія сімвалы — каласы, стужка ў колеры дзяржаўнага сцягу. Уверсе знаходзіцца

чырвоная пяціканцовая зорка, якая звязаная з барацьбою беларускага народу за суверэннасць і незалежнасць».

У сваю чаргу сённяшні дзяржаўны сцяг Беларусі «нясе пазітыўную сэнсавую нагрузку». Паводле Марыны Елінскай, чырвоны колер можна разглядаць як кроў Хрыста, сімвал вызвалення.

Зялёны колер, у першую чаргу, лічыцца сімвалам жыцця. Арнаментная частка сцяга ўяўляе сабою чырвоны нацыянальны ўзор, аснова якога — крыж.

«Гэта старадаўні сімвал, які шматзначны — гэта і цыкл жыцця, змены сезонаў года, этапы жыцця чалавека», — кажа навуковец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?