Палітолагу Аляксандру Фядуту стала кепска ў зале суда Фрунзенскага раёна сталіцы, дзе праходзіць працэс над кандыдатамі ў прэзідэнты Уладзімірам Някляевым, Віталём Рымашэўскім, актывістамі кампаніі «Гавары праўду!» Аляксандрам Фядутам, Сяргеем Вазняком, Андрэем Дзмітрыевым, грамадскай актывісткай Настай Палажанкай.

Аляксандру Фядуту стала кепска падчас выступу Уладзіміра Някляева. Ён прыняў лекі, але яму не палепшала. Чакаюць машыну хуткай дапамогі.

16:44

Прыехала хуткая, адвезла сп. Аляксандра ў шпіталь.

Суддзя не захацела працягваць пасяджэнне без яго ўдзелу. Абвешчаны перапынак да аўторка, 10 мая. Працэс мае аднавіцца, а 10-й раніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?