Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір, наведваючы з інспекцыяй Куджанскую ферму па гадаванні рыбы, адзначыў, што гэты промысел павінен стаць масавым рухам сярод жыхароў краіны, каб забяспечыць насельніцтва дастатковай колькасцю рыбы ў найбліжэйшы час.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта абароны лічыць неабходным рабіць захады для развіцця рыбнай гаспадаркі, «арыентуючыся на апошнія дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі».

Паводле ягоных словаў, гадаванне рыбы трэба «ператварыць у масавы рух у КНДР, улічваючы яе багатыя водныя рэсурсы, уключаючы моры, шматлікія азёры і рэкі».

Лідар КНДР, якога суправаджала вялікая група партыйных работнікаў, паставіў перад калектывам задачу нарошчваць вытворчасць рыбы, каб «насельніцтва краіны ў найкарацейшыя тэрміны магло атрымаць дастатковую колькасць гэтага прадукту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?