У Ленінскім судзе Мінска судзяць кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча, Дзмітрыя Уса, а таксама шараговых удзельнікаў акцыі — Андрэя Пазняка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Арцёма Грыбкова, Дзмітрыя Буланава. Іх усіх вінавацяць у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (што пагражае тэрмінам зняволення да 15 гадоў).

 Аляксандр Класкоўскі і Мікалай Статкевіч.

Аляксандр Класкоўскі і Мікалай Статкевіч.

Арцём Грыбкоў (на пярэднім плане), Дзмітрый Буланаў (на заднім плане).

Арцём Грыбкоў (на пярэднім плане), Дзмітрый Буланаў (на заднім плане).

Абвешчаны перапынак да 10.00 13 мая.

15.32

«Я ведаў, што Лукашэнка помслівы». Кажа, што на наступны дзень пасля выступлення па тэлебачанні ў якасці кандыдата яму патэлефанваў Казулін, які папярэдзіў Статкевіча, што Лукашэнка помслівы і пасадзіць Міколу.

15.27

Наконт Сманцара. За два гады да 19.12 пазнаёміўся Статкевіч з ім у Кіеве. Некалькі разоў з ім размаўляў. Апошні раз — у сярэдзіне лета. Цікавасць да яго была, бо ён — беларускі прадпрымальнік. Падчас апошняй размовы ў сярэдзіне ліпеня 2010 у Кіеве спытаў у Сманцара, каго ён падтрымае на выбарах. Сманцар сказаў, што яму гэта нецікава. «Тады ён мне нецікавы».

15.23

Статкевіч: «Кандыдаты кажуць, што выбараў няма, але адзін аднаго разглядалі ў якасці канкурэнта».

15.19

«Я не падпісваў ніякіх дакументаў прынцыпова. Падпісаўся толькі пад тым, што азнаёміўся з матэрыяламі крымінальнай справы. І пад вынікамі экспертызы, каб іх не памянялі.

Пракурор пытаюцца, ці хоча Статкевіч нешта яшчэ сказаць. «У мяне будзе апошняя слова».

15.13

Сманцар патэлефанваў некалькі разоў Статкевічу на Плошчы. І пачаў даваць парады — «засоўваць планы ў кішэні». «Я палову не чуў. Можна заслухаць у судзе. Хай сп. Сманцар адказвае за свае словы. Я не хацеў груба чалавеку адказваць. Спыніў размову» (маецца на ўвазе размова, якую пракруцілі ў фільме «Плошча. Жалезам па шкле», у якой нейкі мужчына пытаецца ў Статкевіча па тэлефоне, ці ў крэсле ён ужо Сідорскага).

«Я бачыў выпадкі гвалту з боку супрацоўнікаў міліцыі. Я дапушчаю, што нехта пачаў адбівацца. І я адбіваўся, калі напалі на мяне ў калоне Някляева».

15.12

Статкевіч: «Прыемны сюрпрыз — кандыдаты не напалохаліся, прыйшлі на плошчу з людзьмі».

15.08

Статкевіч кажа пра выгук, што каля дзвярэй Дома ўрада чакае афіцэр, які будзе весці перамовы з дэлегацыяй. Калі Статкевіч падышоў бліжэй, то ніякага афіцэра не ўбачыў. Тады зразумеў, што і гэта правакацыя была.

15.04

«Як вы ўяўлялі сустрэчу з урадам?» — пытанне пракурора. «Гэта мог быць сігнал. Маўляў, пачакайце, да вас прыедуць. Але мы не паспелі да двярэй дайсці, як пачалі біць шкло. Рэакцыя была не такая, якую мы чакалі. У лютым мяне перавялі ў агульную камеру, дзе быў Дзмітрый Новік. Ён расказаў, што

калі іх каля дзвярэй Дома ўрада пачалі біць спецназаўцы, некаторыя людзі, якія білі шкло, пачалі крычаць: «Свае! ГУВД!»
14.57

«Улада штучна ўтварыла такую сітуацыю — 9 кандыдытаў, каб усё гэта было некіруемым».

14.53

«Што пабудзіла мітынгоўцаў выйсці на праезную частку?» — пытанне пракурора. «Усе разумелі, што доўга стаяць на гэтым катку мы не зможам».

Статкевіч думаў, што будзе як звычайна: кандыдаты пахаваюцца, а ён узначаліць дэманстрацыю. Але 19.12 людзі пачалі раней выходзіць на праезную частку. «Самае неябспечная — некіруемая сітуацыя». Таму спяшаў яе ўзначаліць, але не паспеў. Не мог бегчы, бо балела нага, пабітая невядомымі людзьмі, што напалі на калону Някляева.

14.46

«Калі нешта хочуць захапіць, тады не просяць», — пракаментаваў Стакевіч сваю заяву на Плошчы «пайсці і папрасіць яго вызваліць крэсла».

14.42

Статкевіч кажа, што яны не патрабавалі, каб Лукашэнка проста сыходзіў. Яны патрабавалі: «Давайце разам палічым бюлетэні, як робіцца ва ўсім свеце».

14.40

«Калі б мы былі аб'яднаныя, мы б не далі вам гэта зрабіць (правакацыі)».

14.37

«Я мала сустракаў людзей нават там, дзе цяпер знаходжуся, хто верыць у 80%. Можа вы (пракурор) верыце, тады вы — унікум».

Адвакатка Статкевіча Таццяна Станкевіч падавала хадайніцтва, каб суд над усімі кандыдатамі праводзіўся разам. Хадайніцтва адхілілі.

14.20

«Хацелася б пачуць, з кім і дзе я планаваў масавыя беспарадкі. Галаслоўнае абвінавачванне. Дзе тыя «баевікі», якіх я павёў? Гэтыя маладыя людзі, якія мяне бачаць першы раз? Масавых беспарадкаў не было. Але была спроба іх арганізаваць, загадзя спланаваўшы. Злачынства было — спроба захавання ўлады неканстытуцыйным шляхам. Была дэскрэдытацыя дэмакратычных сілаў, каб пасля замяніць іх лаяльнымі людзьмі. А таксама была мэта запалохаць грамадства».

«Наш грэх, што не дамовіліся, і не мелі адзінага кандыдата».

Суддзя: «Гэта ўсё?»

Статкевіч (з усмешкай): «Я яшчэ магу».

14.13

Расказвае, як з'віўся АМАП, як збілі частку людзей, пасля чаго АМАП сыйшоў. «Мэта адступлення (пасля зразумеў) — выманіць кандыдатаў да ўваходу Дома ўрада, дзе было ўжо разбіта шкло. Нехта пачаў крычаць, што там ёсць афіцэр». І пасля пачаўся масавы разгон людзей

«Я адмовіўся даваць сведчанні структуры, якой я не давяраю, якая ўсё гэта стварыла. Але я не адмаўляўся размаўляць ні з кім. Але калі пачалі знаёміць з матэрыяламі справы, здзівіўся. У крымінальнай справе я ўбачыў два пратаколы агляду месца здарэння. Першы пратакол: з 0.30 да 04.00 праводзіў капітан, ён знайшоў пустую бутэльку, сурвэткі, мегафон. Далей аглядаў маёр — за 24 хвіліны і знайшоў ужо кучу прадметаў. Я не знаходжу іншага тлумачэння, як фабрыкацыя справы».

Здзівіўся вынікам экспетызы, калі ў бутэльках пластыкавых была вада, а не гаручаю вадкасць, хаця бутэлькі прадстаўлялі як «кактэйль Молатава». Маўляў, правакатары паленаваліся нават схадзіць і купіць 10 літраў бензіну.

Калі Статкевіч галадаў, да яго аданаго разу зайшоў начальнік СІЗА з мабільным тэлефонам, які быў падлучаны да інтэрнэту. І сказаў, што па АНТ паказалі фільм, у якім паказалі Пінчука, які сказаў, што Статкевіч замовіў у яго металічныя пруты і папрасіў іх затачыць. Не сумняецца, што замова ў Пінчука была зроблена кімсьці задоўга да 19.12, і гэта сведчыць пра тое, што правакацыі планаваліся загадзя. І кажа, што ў тым фільме былі выкарастаны нарэзкі з яго размовы з адным з прадтаўнікоў яго ініцыятыўнай групы падчас сустрэчы з выбарцамі, і змешчаны ў пэўны кантэкст.

14.08

«Мы з групай кандыдатаў пайшлі да ўваходу Дома ўрада. І калі гавораць, што там нікога не было... Я ніколі не паверу, што прэм'ер-міністр у ноч выбараў там не было, магчыма ён быў недзе побач і мог хутка прыехаць».

«Я спрабаваў высветліць, хто б'е шкло. Але я не здолеў прайсці. Журналісты там стаялі шчыльна. Іх можна было толькі рассунуць, але ў мяне былі пашкоджаны абедзьве рукі».

14.04

Працэс аднавіўся. Працягваецца допыт Міколы Статкевіча. Ён кажа пра дзясяткі тысяч дэманстрантаў, але ніяк не 2-3 тысячы, як падаюць афіцыйныя крыніцы».

13.01

Перапынак да 14.00

12.57

«Калі людзі выйшлі на праспект Незалежнасці, я зразумеў, што магу ўзначаліць. Побач была Адміністрацыя прэзідэнта. Я баяўся, што ўлада здольная на агрэсіўныя дзеянні. Варта было звесці людзей далей адтуль. Я спрабаваў выйсці на праспекце наперад, каб узначаліць дэманстрацыю.

Але чамусьці невялікі ланцуг супрацоўнікаў ДАІ ў форме перакрыў дарогу менавіта нам (кандыдатам).

Я іх абыйшоў і пабег даганяць дэманстрацыю. Але я не здолеў гэтага зрабіць да плошчы Незалежнасці. Людзі ішлі некіруема. Але беспарадкаў не было». На думку Статкевіча, кандыдатаў блакавалі наўмысна, бо спадзяваліся, што некіруемы натоўп пачне чыніць гвалт.

«Пасля я даведаўся, што загадзя абыходзілі прадпрыемствы і казалі ім зачыніцца ў той дзень раней, бо магчымы масавыя беспарадкі».

12.52

«19.12 каля 19.00 я прыехаў у штаб Някляева, каб пазнаёміцца з дакументамі, якія планавалі вынесці на абмеркаванне на плошчы. Мае прыхільнікі збіраліся на чыгуначным вакзале. Я вырашыў, што да іх не паспею. І пайшоў з групай Някляева. Як толькі мы прайшлі 20 метраў, наперарэз нам выехала машына міліцыі. Ззду на нас напалі людзі без знакаў адрознення. І пачалі нас збіваць.

Калі я прайшоў у сябе, вырашыў адзін ісці на плошчу. Я не мог адразу зразумець матываў улады, каб арганізаваць збіццё. Тут шкло разбілі і столькі абвінавачаных, а збіццё кандыдата ў прэзідэнты Някляева — я толькі даваў адно тлумачэнне.

Улада планавала правакацыі. Я пасля прывяду пацвярджэнні — факты».
12.44

«Я вырашыў ужыць такі сродак — ціск на ўладу праз масавыя пратэсты. Як на Майдане ва Украіне. Не захоп улады, а ціск на ўладу. Гэта розныя рэчы. Я даволі хутка зразумеў не пазбежнасць фальсіфікацый. Ва ўчастковыя камісіі ўвайшло 0,25% прадстаўнікоў ад альтэрнатыўных кандыдатаў. І я зарзумеў, што фальсіфікацыі непазбежныя. Таму я заклікаў людзей на плошчу. Каб паказаць, што мы не лохі, а хочам выбіраць уладу.

Чаму акцыя несанкцыянаваная? Я быў кандыдатам у прэзідэнты да моманту, пакуль Цэнтрвыбаркам не падвядзе канчатковыя вынікі на карысць аднаго з кандыдатаў. І магу праводзіць такія сустрэчы. Падкрэсліваю, што акцыя планавалася мірнай. І на ўсіх сустрэчах гэта падкрэсліваў».

12.34

Пачаўся допыт Статкевіча.

«Я бачу ў гэтай гадзіне магчымасць выказаць упершыню за 5 месяцаў свой пункт гледжання. Пагаджаюся даваць паказанні».

«Мэта ўдзелу ў выбарах. З папачатку разумеў, што ў склаўшайся сістэме фальсіфікацыі выбараў магчымасці перамагчы няма. Чаму мы лічым, што за апошнія 10 гадоў выбары ў краіне не былі праведзены сумленна? Заканадаўства. Прэзідэнт сам вызначае выбарчыя камісіі. Адзін з бакоў сам прызначае суддзяў, якія з'яўляюцца яго падначаленымі. Папярэдняе галасаванне не празрыстае. Вынікі выараў за апошнія 10 гадоў не былі прызнаны тымі арганізацыямі, сябрам якіх Беларусь з'яўляецца. Мы хацелі змяніць грамадскую думку. Ёсць магчымасць правесці сустрэчу з выбарцамі. Мы ніводнага разу не сказалі, каб галасавалі за мяне, што я зраблю тое і гэтае.

Я казаў, што я не магу вам гэтага абяцаць, бо выбараў няма. Я стараўся тлумачыць, якім чынам фальсіфікуюць выбары ў нас».
11.50

Ус звяртаецца да адваката, каб той падаў хадайніцтва наконт незаконнага праслухоўвання яго тэлефонных размоў. «Бо яшчэ невядома, хто праз 2-3 гады будзе тут сядзець».

Суддзя: «Вы на чый адрас?»

Ус: «Следства».

Суддзя: «Мне расцэньваць гэта як пагрозу суддзі?»

Ус: «Не».

Суддзя: «Хто тады будзе сядзець?»

Ус: «Следчы».

11.37-11.46

Пракурор пытаецца, навошта Ус пайшоў на плошчу Незалежнасці. Ён адказвае, што такім чынам хацеў выказаць працэс супраць таго «чаму нас за людзей не лічаць? І вас (да пракурора) не лічаць».

Ус кажа, што на Кастрычніцкай не было агучана афіцыйных вынікаў выбараў. Пракурор патыецца, супраць якіх вынікаў тады можна было пратэставаць. Ус адзначае, што ў яго працуюць людзі ў Адміністрацыі прэзідэнта, якія паведамілі, што за Лукашэку па пратаколах прагаласуе 80 працэнтаў выбарцаў. Пракурор просіць назваць гэтых людзе. «Вы хочаце, каб іх з працы звольнілі? Я нават у КДБ не назваў».

11.28

Ус хоча падаць хадайніцтва наконт таго, чаму праслухоўваліся тэлефонныя размовы кандыдатаў у прэзідэнты, у тым ліку яго. Адвакат спыняе Уса, маўляў, пазней.

11.21

19.12 на выбары Ус не пайшоў. Быў дома. Увечары патэлефанаваў Статкевічу. Сказаў, у колькі падыдзе на Кастрычніцкую, што хоча выступіць.

Пракурор: «Перад кім вы хацелі выступіць?» Ус: «Перад выбарцамі».

Пракурор: «Вы ведалі, што мітынг будзе несанкцыянаваны?» Ус: «У нас усё несанкцыянаванае».

Ус робіць заўвагу пракурору, што на такіх пытаннях нельга будаваць абвінавачванне.

11.17

«Мая мэта адна была — змяніць Выбарчы кодэкс. Таму толькі 7 хвілін выступаў (на ТБ)». Заўважае, што гэта галоўнае. На яго думку, без змены заканадаўства, нельга рэалізаваць і праграму па стварэнні мільёна працоўных месцаў.

Адзначае, што на Плошчу не хацеў ісці. Усё чакаў, што Аляксандр Лукашэнка адкажа на яго звароты.

11.12

«Вы падтрымлівалі Статкевіча ў яго палітычных поглядах?» — пытаецца пракурор. «Якіх?» — просіць патлумачыць погляды Статкевіча. Пракурор задае іншыя пытанні. Ус пытаецца ў пракурора, чаму размова ідзе выключна пра Статкевіча. Маўляў, справа аба Усу, а яго запытайце самога. «Вунь, Мікалай Віктаравіч, сядзіць, побач».

11.06

«Чаму вы дазвалялі Статкевічу карыстацца вашым штабам?» — пытаецца пракурор. «Бо гэта сябра майго сябра». Ус адзначыў раней, што Статкевіч прыходзіў у яго штаб, каб пакарыстацца інтэрнэтам.

Пракурор пытаецца, ці фінансаваў Ус збор подпісаў за Статкевіча. Ус адмаўляе такі факт. Адвакатка робіць заўвагу, што такія пытанні не маюць дачыненне да працэса.

11.01

Кажа, што прыйшоў 19.12 на плошчу Кастрычніцкая. Прайшоў да пл. Незалежнасці і вярнуўся дамоў. І біцця шкла ён не бачыў. У 2 гадзіны начы 20.12 яго забралі ў КДБ. Адзначае, што ў КДБ яго выклікаў намеснік старшыні камітэта Зайцава і прапанаваў даць паказанні супраць Статкевіча ў абмен на ролю сведкі на працэсе. Ус адмовіўся. Тады яму параілі развітацца з бізнэсам.

10.58

«Я вырашыў змяніць Выбарчы кодэкс». Таму і балатаваўся на пасаду прэзідэнта краіны. Расказвае пра свае звароты да кіраўніцтва дзяржавы, але так і не атрымаў адказаў і да сёння. Ён разам з іншымі кандыдатамі накіроўваў ліст з просьбамі ўнесці папраўкі ў Выбарчы кодэкс. Адказу таксама не атрымалі. «Парушаны закон аб перапісцы з грамадзянамі. Я хацеў данесці да насельніцтва інфармацыю».

10.53

Дапытваюць Дзмітрыя Уса. Расказвае пра знаёмства са Сткевічам.

«Чаму я прыйшоў на Плошчу?» Расказвае пра парушэнні заканадаўства, калі ён балатаваўся ў Мінскі гарсаве раней. Суддзя спрабуе яго перапыніць. Ус заўважае, што зараз раскажа пра матыў яго прысутнасці на Плошчы. Маўляў, ён звязаны з ранейшымі падзеямі ў краіне».

10.52

Суддзя неаднаразова пытаецца ў Класкоўскага, што яму патрэбна было ў Доме ўрада. Мужчына заўважае, што не меў мэты пранікнуць унутр.

10.44

Калі б «я хотел нізменные інстінкты возбуждать» у міліцыянтаў на Плошчы, арганізоўваць іх для пераходу на бок мітынгоўцаў, кажа Класкоўскі, то апрануў бы форму не лейтынанта, а старшага афіцэра. Маўляў, не было мэты прысвойваць уладу службовай асобы.

10.32

«Якім чынам ахоўваюцца дзяржбудынкі падчас масавых мерапрыемстваў?» — пытанне адвакаткі. Класкоўскі кажа, што Дом урада, на яго думку, узмацнілі за суткі да выбараў. Маўляў, чакалі мітынгоўцаў. Але ён не адказаў, як ахоўваліся дзяржаўныя аб'екты, калі ён працаваў у ДАІ, у ахове якіх сам прымаў удзел.

10.28

Класкоўскі спрабуе нават жартаваць, адказваючы на пытанні адвакаткі. Сёння мужчына выглядае бадзёрым — учора падчас допыту адчувалася яго стомленасць.

10.20-10.25

Зайшла суддзя. Яна вырашыла працягнуць допыт Аляксандра Класкоўскага. Адвакатка ўдакладняе, навошта Класкоўскі пайшоў на Плошчу. Ён кажа, каб прыняць удзел у мірнай акцыі. Не планаваў загадзя дэманстраваць каму-небудзь свой міліцэйскі кіцель, які быў пад курткай. «Гэта было імпульсіўна». Усведамляў, што могуць затрымаць на Плошчы.

10.05-10.18

Пачалі запускаць першых людзей. Парадак ранейшы: спачатку журналістаў, затым дыпламатаў, пасля родных.

Відэа і фотаздымкі сёння забаранілі.

Як з'явіцца суддзя, пачнуць дапытваць Дзмітрыя Уса. Пасля — Мікалая Статкевіча. Учора суддзя не пагадзілася пачаць допыт са Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?