За апошнія дванаццаць гадоў працы на «Млыне моды» дызайнер не атрымаў ні капейкі.

Арганізатару і ідэйнаму натхняльніку «Млына моды» Сашу Варламаву, паводле ягоных словаў, «няма жыцця».

Зварот мадэльера да Лукашэнкі на цырымоніі закрыцця стаў ці не самым запамінальным момантам усяго фестывалю. У сваім звароце дызайнер заявіў пра тое, што не займаецца палітыкай альбо эканомікай. Ён займаецца ўсяго толькі дызайнам вопраткі. Варламаў папрасіў Лукашэнку не зачыняць фестываль.

— Я стаміўся ад таго, што мне здрадзілі людзі і дзяржава. Міністэрства адукацыі ўвесь час спрабуе паставіць мяне на месца, не дае ні жыць, ні працаваць. Усе гэтыя гады я займаўся фестывалем толькі таму, што люблю дызайнераў, яны мяне натхняюць, я многаму вучуся ў іх. За апошнія 12 гадоў працы я не атрымаў ні капейкі заробку. Але болей я так не магу. Мне няма на што купляць прадукты, няма на што жыць.

Так і пішыце — Варламаў памірае ад голаду.

Цяпер на мяне адразу звалілася аграмадная колькасць праблемаў: аперацыя на хрыбетніку, здрада любімага чалавека. Я пражыў з ім дзевяць месяцаў, і ён заявіў, што заставаўся са мной толькі таму, што я плаціў яму. Так, я — гей. Але ж я і чалавек. Не ўяўляю цяпер як жыць далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?