Канцэпцыя кіравання валавым знешнім доўгам Беларусі і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі зацверджаны сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка ад 6 мая 2011 года № 574/12, паведаміла прэс-служба ўрада.

Паводле яе інфармацыі, як паказвае міжкраінавы аналіз, Беларусь знаходзіцца на ўмераным узроўні прыцягнення замежнага доўгу ў дачыненні да ВУП (52,2%). З найбліжэйшых суседзяў толькі ў Расіі гэты паказчык меншы (38%). У краінах еўразоны і ЗША ён значна вышэйшы (у Германіі — 155%, у ЗША — 99% па выніках 2009 года).

У мэтах арганізацыі эканамічнай бяспекі краіны пры прыцягненні знешніх запазычанняў, магчымасці прыняцця аператыўных кіраўніцкіх рашэнняў канцэпцыяй прадугледжваецца арганізацыя адзінай сістэмы ўліку абавязацельстваў па валавым знешнім доўгу Беларусі і яго складніках (уключаючы плацяжы па яго абслугоўванні). У межах функцыянавання гэтай сістэмы вызначаны механізм узаемадзеяння ўрада з Нацыянальным банкам у сферы валавога знешняга доўгу, які дазваляе арганізаваць збор неабходнай інфармацыі і статыстычных звестак, праводзіць аналіз наяўнага ўзроўню знешняга доўгу, будучых плацяжоў па яго абслугоўванні, а таксама прымаць рашэнні, неабходныя для арганізацыі эканамічнай бяспекі краіны.

Адносіны валавога знешняга доўгу да ўнутранага валавога прадукту ўстаноўлены на ўзроўні не больш як 55%, адносіны валавога знешняга доўгу да экспарту тавараў і паслуг — не больш за 100%, адносіны знешняга дзяржаўнага доўгу да валавога ўнутранага прадукту — не больш за 25%, адносіны плацяжоў па абслугоўванні знешняга дзяржаўнага доўгу да валютнай выручкі — не больш за 10%, доля доўгатэрміновых запазычанняў у агульным аб’ёме валавога знешняга доўгу — не меншая за 50%.

Суб’ектамі кіравання валавым знешнім доўгам краіны будуць з’яўляцца ўрад і Нацыянальны банк. Агульная каардынацыя дзейнасці па кіраванні валавым знешнім доўгам, а таксама непасрэдны кантроль і выпрацоўка кіраўніцкіх рашэнняў па рэгуляванні знешняга доўгу нефінансавых арганізацый ажыццяўляецца Міністэрствам эканомікі. У выпадку выяўлення магчымасці перавышэння крытэрыяў бяспекі па прагнозных параметрах валавога знешняга доўгу або яго складнікаў Мінэканомікі ўносіць прапановы ў Савет міністраў і Нацыянальны банк аб неабходнасці абмежавання запазычанняў па сектарах эканомікі як эканамічнымі, так і адміністрацыйнымі інструментамі і метадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?