У матчы 26-га тура чэмпіянату Польшчы сустракаліся ў сераду кракаўская «Вісла», за якую выступае беларускі легіянер Міхаіл Сівакоў (аддадзены ў арэнду італьянскім «Кальяры») і чэмпіён краіны — 2010 познанскі «Лех» Сяргея Крыўца.

«Вісла» перамагла 1:0 (Крывец адгуляў увесь матч, Сівакоў выйшаў на 79-й хвіліне) і за чатыры туры да фінішу на 9 балаў апярэджвае беластоцкую «Ягелонію». Фактычна «Вісла» — чэмпіён Польшчы.

А вось «Леху», каб трапіць у еўракубкі, трэба пастарацца. Клуб займае зараз 10-ты радок і адстае ад 3-га месца на тры балы.

У наступным туры 14 мая «Лех» згуляе з хожуўскім «Рухам», а «Вісла» 15 мая ў кракаўскім дэрбі з «Краковіяй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?