Зараз пад вартай знаходзяцца два чалавекі, якія маюць дачыненне да здзяйснення тэракту ў мінскім метро, паведаміў журналістам генеральны пракурор Рыгор Васілевіч 12 мая.
Паводле яго слоў, гэта тыя два чалавекі, якім прад'яўленае абвінавачванне. Як паведамлялася раней, па падазрэнні ў дачыненні да тэракту былі затрыманыя бацька абвінавачанага, яго старэйшы брат і дзяўчына. Цяпер яны не знаходзяцца пад вартай, сказаў Васілевіч.