Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе 29 мая (нядзеля) на мінскім стадыёне «Трактар». Пачатак у 16:45,

паведамілі «Нашай Ніве» ў Беларускай федэрацыі футбола.

Цана квіткоў пакуль невядомая.

Нагадаем, што поле сталічнага стадыёна «Дынама», дзе традыцыйна праводзіліся фіналы кубкаў, знаходзіцца на рэканструкцыі праз кепскі стан газона.

Сёлета ў фінале Кубка Беларусі згуляюць гродзенскі «Нёман» і «Гомель».

Пераможца атрымае пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?