Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 1 чэрвеня пачне выконваць рэгулярныя палёты з Мінска ў Хельсінкі.
Пры набыцці білетаў у касах і ў агентаў авіякампаніі мінімальны кошт пералёту ў абодва бакі па новым маршруце складзе 149 еўра (аэрапортавыя зборы спаганяюцца дадаткова). Набыць білет у адбодва бакі па яшчэ больш выгаднаму тарыфу — 129 еўра можна на сайце авіякампаніі.
Рэйсы будуць выконвацца тры разы ў тыдзень: па панядзелках, серадах і нядзелях. Час вылету з Мінска — 14.25, прылёту ў Хельсінкі — 15.45.