Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 13 мая будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па паўночным захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–14°С, днём ад +18°С па захадзе да +26°С па паўднёвым усходзе.

У Мінску воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +10–12°С, днём +22–24°С.

14 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +5–12°С, днём +16–23°С.

15 мая пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе краіны, днём па захадзе Гродзенскай і Брэсцкай абласцей кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3–10°С, днём +18–23°С, па поўдні да +25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?