Аб гэтым заявіла намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Мінпрацы і сацабароны Марына Арцёменка сёння на online канферэнцыі, прысвечанай Дню сям’і, якая праходзіць адначасова на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

«У адпаведнасці з артыкулам 184 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь жанчынам прадастаўляецца адпачынак па цяжарнасці і родах працягласцю 70 каляндарных дзён да родаў і 56 (у выпадках ускладненых родаў або нараджэння двух і больш дзяцей — 70) каляндарных дзён пасля родаў, — сказала спецыяліст. — Павелічэнне гэтага водпуску цяпер не плануецца».

Марына Арцёменка праінфармавала, што дапамога па цяжарнасці і родах вылічаецца з сярэднядзённага (сярэднегадзіннага) заработку за два каляндарныя месяцы, што папярэднічаюць месяцу, у якім наступіў водпуск па цяжарнасці і родах. У заработак для вылічэння дапамог уключаюцца ўсе віды аплаты працы, на якія ў адпаведнасці з заканадаўствам налічаюцца абавязковыя страхавыя ўзносы. Прэміі і іншыя выплаты, што адпавядаюць гэтаму патрабаванню, уключаюцца ў заработак за той месяц, у якім яны выплачаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?