У Беларусі будзе пабудаваны завод па вытворчасці грыбоў вешанка. Такое рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання ААТ «Александрыйскае» ў Шклоўскім раёне.
Кіраўнік дзяржавы пабываў на сховішча садавіны ў гэтай гаспадарцы. Яно было ўведзенае ў эксплуатацыю ў верасні 2009 года, абсталяванае нямецкім і італьянскім абсталяваннем. Магутнасць комплексу разлічаная на захоўванне 6,5 тыс. т яблыкаў у год.
«Давайце зробім адзін завод сусветнага ўзроўню. Кошт $ 10 млн — не праблема. Дамо крэдыт, са стоадсоткавай рэнтабельнасцю вытворчасці гэтыя грошы будзе нескладана вярнуць», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён даручыў вызначыць месца пад будучае прадпрыемства, магчыма, гэта будзе адзін з малых гарадоў, выбраць недарагі архітэктурны праект, але пры гэтым не парушаючы тэхналогій, і дакласці яму ўжо ў ліпені.





