Камітэт па нармалізацыі Федэрацыі футбола Босніі і Герцагавіны сёння правёў сустрэчу з прадстаўнікамі УЕФА і ФІФА у Цюрыху.

Камітэт пад старшынствам Івіцы Осіма быў прыняты ў Цюрыху прэзідэнтам ФІФА Ёзэфам Блатэрам і кіраўніком УЕФА Мішэлем Плаціні, які пахваліў камітэт за прыкладзеныя высілкі і запэўніў у падтрымцы з боку двух футбольных арганізацыя.

На гэтай сустрэчы таксама было адзначана, што да 26 мая, калі пройдзе пасяджэнне генеральнай асамблеі ФІФА, будзе падрыхтаваны новы статут Федэрацыі футбола Босніі і Герцагавіны, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА. ***

Нагадаем, што 1 красавіка — і то быў не першакрасавіцкі жарт — футбольная федэрацыя Босніі і Герцагавіны была выключана з УЕФА і ФІФА за непадпарадкаванне міжнародным прынцыпам кіравання нацыянальнымі федэрацыямі. Справа ў тым, што баснійскай федэрацыяй кіравалі адразу тры чалавекі (басняк, харват і серб), а мусіць толькі адзін.

Міжнародныя футбольныя арганізацыі ставілі перад Босніяй і Герцагавінай крайні тэрмін да 31 сакавіка. Але балканцы адмовіліся выконваць іх. Як вынік — паследавала выключэнне са складу і ФІФА, і УЕФА.

Гэта азначала, што зборная Босніі была б знята з адборачнай групы да чэмпіянату Еўропы 2012, дзе балканская зборная гуляе поруч са зборнай Беларусі і лічыцца асноўным канкурэнтам нашых за другое месца ў групе. Матчы з баснійцамі ў беларусаў запланаваныя на 2 і 6 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?