12 траўня ў Менску ў судзе Партызанскага раёну працягваецца працэс супраць Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Алега Гнедчыка, Фёдара Мірзаянава і Ўладзімера Яроменка. Судзьдзя Натальля Чацьвертакова.

Прысуд будзе абвешчаны ў суботу, а 16-й гадзіне.

Апошняе слова Саньнікава.

Падзеі 19 сьнежня і гэты працэс я разглядаю як праяўленьне страху ўлады перад непазьбежнымі пераменамі. Гэта помста за сьмеласьць і адкрытасьць.

У адносінах да мяне гэтая яшчэ і палітычная расправа над кандадатам на прэзыдэнта, які склаў яму рэальную канкурэнцыю і выказаў гатоўнасьць узяць на сябе адказнасьць за краіну. Быў і застаюся прыхільнікам дзеяньняў па зьмене сытуацыі ў краіне, але негвалтоўных дзеяньняў.

Усе, што адбываецца -- гэта прадуманая правакацыя ўлады.

На гэта ўказваюць заявы Лукашэнкі, які казаў што пасьля выбарах з усімі разьбярэцца.

У гэтай справе няма ніводнага доказу масавых беспарадкаў, нягледзячы на тое, што праслушка ў адносінах мяне праводзілася зь лета 2010 году.

Праваахоўныя органы ад пачатку не перашкаджалі біць шкло, не затрымлівалі парушальнікаў.

Пасьля першага адцясьненьня хуліганаў, міліцыянты не засталіся на месцы. такім чынам яны спарадзілі пачуцьцё беспакаранасьці ў хуліганаў. Пра гэта сьведчаць і абяцаньні уладаў адпусьціць тых асобаў, якія дадуць паказаньні на кандыдатаў.

Я выказваю глыбокую падзяку тым, хто гэта не зрабіў.. Я ганаруся што знаходжуся ў гэтай клетцы з вамі. (ён назваў усіх фігурантаў справы).

Большая частка беларусаў хочуць пераменаў. Акцыя 19 сьнежня адрозьнівалася ад дэманстрацыяў, якія праходзілі ў Беларусі пасьля выбараў. Мірная акцыя.

19 сьнежня адбылася акцыя надзеі. Мы ня толькі пратэставалі супраць фальшаваньня выбараў, крадзяжу галасоў. Мы прапаноўвалі ўладзе перамовы, каб разам знайсьці выйсьце з крызісу. Але страх перад народам прымусіў уладу ўжыць сілу.

У 1991 годзе дыялёг на той жа плошчы прывёў да ўмацаваньня незалежнасьці краіны. Падзеі 2010 года прывялі да зьбіцьця людзей, у тымі ліку кандыдатаў. Сярод арыштаваных - мая жонка, мае сябры. Многія вымушаныя былі ўцячы з краіны і папрасіць палітычнага прытулку.

Мы хочам аднаго вольна жыць у Беларусі, мець вольныя выбары і не баяцца.

Я хачу папярэдзіць тых, хто парушае закон у непазьбежнасьці расплаты.

Я прайшоў праз катаваньні, прыніжэньні і пагрозы. Мне зноў прыйдзецца прайсьці праз выпрабаваньні. Тым ня меней, у мяне няма пачуцьця нянавісьці і помсты.

Я перакананы, што і цяпер можна пачаць рэгуляваць крызіс шляхам перамоваў.

Выказаў падзяку сям'і, тым, хто праявіў салідарнасьць, падзякаваў тым, хто працаваў у кампаніі і галасаваў за яго.

Я люблю Беларусь. Я вельмі люблю свабоду. Жыве Беларусь!

Гучныя аплядысмэнты.

Апошняе слова Яроменка.

Ужо 16 год у Беларусі пануе адзін чалавек. Ужо 16 год у Беларусі зьнішчаецца мова. 16 год у краіне няма свабоды слова. Менавіта таму я выйшаў на Плошчу.

Любы рэжым калі-небудзь скончыцца, у тым ліку і беларускі. Я не шкадую, што ўдзельнічаў у Плошчы. Жыве Беларусь!

13:02

Перапынак да 14:00.

12.46

Апошняе слова Мірзаянава.

Мірзаянаў заявіў, што гэта для яго асабістая трагедыя, страта веры ў праўду і законнасьць у нашай краіне.

19 сьнежня я пайшоў на Плошчу, каб дамагацца справядлівасьці, эканамічнага росту.

Я хацеў падтрымаць свайго кандыдата Раманчука.

Але выявілася, што я не магу свабодна выказваць сваё меркаваньне ў сваёй краіне. Я бачыў як жорстка быў разагнаны мітынг, білі мірных людзей.

Пасьля мітынгу было арыштавана 700 чалавек і ў тым ліку і я, бо я хацеў выказаць сваю думку.

Але гэта не самае вялікае расчараваньне.

25 студзеня мяне выклікалі і запатрабавалі ад мяне нейкіх незразумелых паказаньняў. Я адмовіўся. Тады мяне арыштавалі.

Потым я падумаў што спадар пракурор разьбярэцца…

Я прашу суд толькі аб адным -- вынесіце справядлівы вырак.

Апошняе слова Васілевіча.

Я не далучаўся да хуліганскага натоўпу. Я далучыўся да беларускіх выбарнікаў. Рэальнага супраціву ўладам не было.

Не рабіў я ніякіх дзеяньняў, каб пранікнуць у Дом ураду. Нічога не зьнішчаў. Я толькі зьбіў аскепак шкла. Я ня ўзломваў дзьверы.

Не было такога, што натоўп пераўтварыўся ў адзіную разбуральную сілу, які пішацца ў абвінавачаньні.

Многім зразумелая прычына завядзеньня гэтай справы, адсутнасьць складу злачынства, і абсурднасьць таго, што на плошчы нібыта былі нейкія рэчы, якія можна было выкарыстоўваць для супраціву. Прашу суд быць аб'ектыўным і непрадузятым і вынесьці справядлівы вырак.

12:25

Выступае іншы абаронца Саньнікава Варвашэвіч.

Адвакат перакананы, што ў ходзе сьледзтва не даказаны сам факт масавых беспарадкаў.

Для кваліфікацыі падзей як «масавыя беспарадкі», трэба высьветліць, колькі людзей у іх прымала ўдзел, якая тэрыторыя была імі ахопленая. Зьвестак пра колькасьць асобаў, якія прымалі ўдзел у беспарадках, у матэрыялах адсутнічае. Лічыць удзельнікамі беспарадкаў ўсіх мітынгоўцаў нельга.

З доказаў па справе бачна, што тэрыторыя, ахопленая непарадкамі абмяжоўваецца некалькімі дзясяткамі квадратных мэтраў ля ганку Дому ўраду. Уся пл. Незалежнасьці не была ахопленая непарадкамі, там праходзіла мірная акцыя.

На відэа з трох чалавек робіцца ілюзія нібыта бунтуе ўся плошча, гэта ня так.

Ніякіх дзеяньняў, што ствараюць пагрозу здароўю іншых асобаў не было. Ніводзін цывільны чалавек не пацярпеў.

Усе гэтыя дзеяньні нематываваныя. Гэта ня болей чым парушэньне грамадзкага парадку. Сьледзтва не прадставіла доказаў масавых непарадкаў, што выключае магчымасьць кваліфікацыі дзеяньняў Саньнікава па артыкуле 293, ч1.

Адсутнасьць аднаго з наступстваў у апісаньні складу злачынства (падпалы, узброены супраціў) выключае магчымасьць прымяненьня гэтага артыкула. Прыцягненьне Саньнікава па гэтым артыкуле неправамерна. Няма ў справе ніводнага доказу аб тым, што ў Саньнікава быў намер аганізаваць масавыя непарадкі. Масавае мерапрыемства насіла выключна мірны характар. Заклікі прыйсьці на Плошчу ня могуць лічыцца арганізацыяй масавых непарадкаў.

Гвалт над асобай — так, устаноўленыя факты атрыманьня некаторымі супрацоўнікамі міліцыі лёгкіх цялесных пашкоджаньняў. Але гэта сьведчыць, што не было ўзброенага супраціву міліцыі. Супрацоўнікі міліцыі, якія выконваюць сваю задачу з дапамогай гвалту, непазьбежна сутыкнуцца з дэманстрантамі. Першапрычынай зьяўляюцца яны, а не дэманстранты. Такім чынам фактаў гвалту над асобай не ўстаноўлена.

Пагромы — невядома нават у чым яны выражаюцца. Актыўныя дзеяньні, каб пранікнуць у Дом ураду, імі быць ня могуць.

Падпалы. Адзін сьведка бакавым зрокам бачыў сполах агню, іншых пацьвярджэньняў гэтага факта няма. Падпалаў не было.

Зьнішчэньне маёмасьці. Фактычна мела не зьнішчэньне, а пашкоджаньне маёмасьці. Пашкоджаная маёмасьць была адрамантаваная. Вокны і вадастокавыя трубы былі толькі пашкоджаныя, як і дэкаратыўныя расьліны ля Дому ўраду.

Нельга выключыць, што зьнішчэньне зялёных насаджэньняў магло быць зроблена спцэназаўцамі. У любым выпадку не высьветлена, хто гэта зрабіў.

Варта адзначыць, што патэнцыяльныя страты былі цалкам пакрытыя.

Узброены супраціў органам улады. Фактаў выкарыстаньня зброі супраць міліцыі 19 сьнежня не выяўлена

Адсутнасьць хаця б аднаго з гэтых наступстваў дае падставы ставіць пад сумнеў ужываньне гэтага артыкулу ў цэлым.

У часе масавай акцыі з боку Саньнікава не было заклікаў да гвалтоўных дзеяньняў, наадварот ён заклікаў прадстаўнікоў улады да дыялёгу.

Ніводзін з удзельнікаў масавага мерапрыемстваў не паведаміў, што ягоныя дзеяньні былі наступствамі заклікаў Саньнікава.

Асобы, якія білі шкло, дзейнічалі спачатку па-аднаму, потым бачачы беспакаранасьць да іх далучаліся новыя асобы. Кандыдаты на прэзыдэнта заклікалі спыніць гэтыя дзеяньні і не паддавацца на правакацыі.

12:14

Выступае абаронца Саньнікава Кавалеўская. Нягледзячы на тое, што рэпутацыя Саньнікава вядомая і ў Беларусі і за мяжой, трэба зьвярнуць увагу на яго біяграфію.

Нягледзячы на тое, што рэпутацыя Саньнікава вядомая і ў Беларусі і за мяжой, трэба зьвярнуць увагу на яго біяграфію. Скончыў з залатым мэдалём школу, перакладчыцкі факультэт Інстытуту замежных моваў, працаваў на дыпляматычнай службе, быў намесьнікамі кіраўніка МЗС. У 2006 годзе падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць рэфэрэндуму пра зьмену Канстытуцыі.

Займаўся пытаньнямі міжнароднай бясьпекі, удзельнічаў у перамовах пра раззбраеньне, пра нераспаўсюд ядзернай зброі.

Мае высокапрафэсыйную кваліфікацыю, аўтарытэт у вачах спэцыялістаў сусьветнага ўзроўню, выключна прыстойны і пасьлядоўны чалавек, з павагай адносіцца да закона і дзяржаўных інстытутаў.

Цяпер па волі суда і сьледзтва ягоная сям’я знаходзіцца ў жудасных маральных умовах, у стане страху.

У 2010 годзе ён вылучыў сябе ў прэзыдэнты, што гаворыць аб ягоным выключным патрыятызьме.

Сёньня на лаўцы падсудных чалавек з дзяржаўным мысьленьнем, чыя высокая кваліфікацыя і аўтарытэт маглі б быць запатрабаваныя на карысьць Беларусі.

У залі загучалі аплядысмэнты

11:55

Выступае адвакат Гнедчыка Іванова.

Адвакат Іванова заявіла пра неадпаведнасьці ў розных дакумэнтах па абвінавачаньні Гнедчыка. Яна кажа, што пратаколы агляду Плошчы, а іх было 3, супярэчаць адзін аднаму.

У першы раз было знойдзена некалькі сурвэтак і бутэлька, у часе трэцяга агляду пасьля 15 гадзін па падзеях, — усе гэтыя каністры, арматуры, сякеры. Няма падставаў давяраць таму, што гэтыя прадметы былі на Плошчы ў момант падзей.

Яна лічыць, што

няма падставаў гаварыць пра магчымасьць узброенага супраціву.

Што да відэазапісаў, то яны былі атрыманыя з парушэньнем крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заявіла адвакат.

11:41

Выступае абаронца Яроменка Мушынская.

Адвакат кажа, што 2 манціроўкі Яроменак выкінуў да 19 сьнежня — гэта сьведчыць, што ён ня меў намеру браць удзелу ў масавых беспарадках.

Мушынская лічыць, што на Плошчы ніхто не рабіў падпалаў і пагромаў, у тым ліку і Яроменак. У натоўпе не было ні сякераў, ні лёдарубаў.

Былі пашкоджаныя, а не зьнішчаныя дзьверы — гэта дапушчальна пры любых масавых акцыях, як санкцыянаваных гэтак і не.

Адвакат пытае, чаму адразу не былі спыненыя дзеяньні хуліганаў? Сьведка Кашталанаў сказаў, што ў іх былі іншыя задачы. «Мне гэта не зразумела, але як кажуць, пераможцаў ня судзяць».

Адвакат: Адназначна магу сказаць, што Яроменак не ўжываў сілу супраць працаўнікоў міліцыі, а за дзеяньні іншых ён ня мусіць адказваць. Сьледзтва ж так і не выявіла, хто наносіў пашкоджаньні міліцыі. Я перакананая, што Яроменак не рабіў спробаў падпалу, не чыніў супраціву міліцыі.

Адвакат характарызуе асобу Яроменка, як апантанага беларуса, які да болю любіць сваю радзіму і мову. Ягоная пазыцыя выклікае павагу, кажа адвакат.

Яроменак зьбіраўся на мірную акцыю, ён ішоў толькі выказаць пратэст па выбарах, а не ўчыняць масавыя беспарадкі.

11.07

Выступае адвакат Васілевіча Белая.

Адвакат Белая таксама перакананая, што судом не даведзеная віна ўдзелу ў масавых беспарадках Васілевіча.

Сыходзячы з дасьледаваньня справы, цяжка вызначыць гадзінныя рамкі таго што абдывалася, невядомае паходжаньне відэазапісаў, адcутнічаюць пратаколы іх выманьня, зь іх няясная ўся паўната дзеяньняў…

Аналізуючы доказы, вывучаныя ў судзе, адвакат заявіла, што падзеі 19 сьнежня нельга лічыць масавымі беспарадкамі, бо інцыдэнт ля Дому ўраду насіў лякальны характар.

Невыялікая група асобаў пабіла шыбы ў Доме ўраду, гэта рабіла чалавек 5, а астанія дзясяткі тысячсаў нічога такога не рабілі. Ніякіх бясчынсваў і масавых беспарадкаў не было.

Дзеяньні на ганку Дому ўраду насілі стыхійны характар, нікім не былі арганізаваныя, былі кароткачасовыя, і не былі своечасова спыненыя міліцыяй.

Калі б увесь натоўп біў шыбы, то ён разьбіў бы ўсё і прарваў бы ланцугі міліцыі.

Шкло біў не шматтысячны натоўп. Людзі не ўдзельнічалі ў гэтых дзеяньнях і не спрыялі ім.

Адвакат Белая аспрэчыла і палажэньне абвінавачаньня ў тым, што маёмасьць была зьнішчаная — яна была толькі пашкоджаная і яе можна было адрамантаваць.

Аспрэчыла адвакат і палажэньне абвінавачаньня пра ўзброены супраціў міліцыі, бо някай зброі ў людзей не было.

Не было пагромаў і гвалту над асобай. Тое, што спэцназаўцы атрымалі ўдары-то гэта былі адзінкавыя ўспышкі незадавальненьня дзеяньнямі міліцыі.

Мой падабароны не павінен адказваць за тое, у чым ён ня браў удзелу і нават ня бачыў.

Уваходныя дзьверы Васілевіч ня ўзломваў, супраціву міліцыі не чыніў.

Зафіксаваныя дзеяньні на відэазапісу пацьвярджаюць, што ён ня браў актыўнага ўдзелу ў тых падзеях. Ягоныя дзеяньні не ўтрымліваюць складу ніякага злачынства.

Прашу суд забясьпечыць законны абгрунатваны і справялівы вырак і апраўдаць яго.

11:01

Выступае адвакат Мірзаянава Галіеў.

Ён выказвае перакананьне, што склад злачытсва па артыкуле «масавыя беспарадкі» не даказаны — не было падпалаў, пагромаў, узброенага супраціву прадстаўнікам улады — доказы на гэты конт здабытыя не былі.

А гвалт над асобай быў з боку пацярпелых спэцназаўцаў — прычым неабгрунавана жорсткі.

Смешна нават уявіць як мой падабаронны учыняў гвалт над экпіравнымі спэцназаўцамі ў шлёмах, кажа Галіеў.

Аскепак шкла ў руках Мірзаянава быў толькі адзін, і тое што ён дастаў яго з разбітых дзьвярэй, нельга лічыць знішчэньнем маёмасьці

Тое, што нібыта Мірзаянава вінавацяць, што ён кідаў аскепак шкла ў супрацоўнікаў міліцыі, не было паказана і даказана. Ён яго акуратна паклаў, не названыя прозьвішчы пацярпелых. Няма ніякіх зьвестак, што за гэтымі шыбамі былі нейкія супрацоўнікі міліцыі.

Тое, што паводле абвінавачаньня Мірзаянаў спрабаваў прарваць ачапленьне міліцыі, таксама не было паказана.

Ацэньваючы доказы, адвакат Галіеў заявіў, што яны не паказваюць віну Мірзаянава.

Сьледзтва мяркуе, што Мірзаянаў вінаваты толькі ў тым, што знаходзіўся на Плошчы.

Галіеў зьвятрае ўвагу на справаздачу міжнароднай праваабарончай арганізацыі пра падезі 19 сьнежня, і заклікае не зьвязваць дзеяньні Мірзаянава з дзеяньням і тых, хто біў шыбы, просіць улічыць станоўчыя характарысткі Мірзаянава.

Галіеў: Будучыня любой краіны не за шлемамі і дубінкамі, а менавіта за такімі людзьмі, як Фёдар Мірзаянаў. Таму заклікаю суд адпусьціь нашую будучыню на свабоду і апраўдаць Фёдара Мірзаянава.

10.51

Пракурор запатрабаваў пакараць:
* Андрэя Саньнікава — 7 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, * Ільлю Васілевіча — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, * Алега Гнедчыка — 4 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму, * Фёдара Мірзаянава — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, * Уладзімера Яроменка — 3 гадамі зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму

***

Першым выступае дзяржаўны абвінаваўца. Пракурор паўтарыў коратка абвінавачанне: Саннікаў кіраваў масавымі беспарадкамі, заклікаў да Плошчы, выказваў сцвярджэньне пра недэмакратычнасьць выбараў.

«Працягваючы свае злачынныя дзеянні», выказваў «заведама ілжывыя» звесткі пра нелегітымнасць дзейнай улады, учыніў дзеянні накіраваныя на захоп будынку органа ўлады…

Знаходзячыся на плошчы Незалежнасці, учыніў дзеянні па захопу Дома Урада, правакуючы натоўп на больш актыўныя дзеянні. непасрэдна кіраваў масавымі беспарадкамі.

Пракурор таксама спасылаецца на пратаколы агляду плошчы Незалежнасці, у якіх паведамляецца пра заточаную арматуру, каністры і бутэлькі з запальнай сумессю, дымавыя шашкі і іншае.

Віна Саннікава пацвярджаецца рэчавымі доказамі і пратаколамі ператрусаў. У прыватнасці відэазапісамі, на якіх Саннікаў заклікае людзей на Плошчу і змагацца за вольныя выбары.

Віну падсудных пракурор падмацоўвае паказаннямі сведкаў: кіроўцаў аўтобусаў і інспектараў ДАІ.

Што да сведчанняў Пятра Кучко аб тым, што ён не бачыў ніякіх гвалтоўных дзеянняў і нават сфатаграфаваў Плошчу пасля разгону — лічу, што нельга пакласці іх у аснову прыгавору, бо ён даваў непаслядоўныя паказаньні, заявіў пракурор.

***

У прыватнасьці пракурор зазначыў: Яроменак прызнаў сваю віну і пацьвердзіў, што перад плошчай купіў 2 манціроўкі; Гнедчык прызнаў сваю віну часткова, прызнаў, што нанёс каля 3 удараў. Васілевіч віну не прызнаў; Мірзаянаў віну не прызнаў цалкам; Саньнікаў віну сваю не прызнаў, але прызнаў, што цягам кампаніі заклікаў людзей на Плошчу, выказваў патрабаваньні аб правядзеньні перамоваў і падыходзіў да Дома ўраду, а таксама заклікаў грамадзянаў не падавацца на правакацыі.

Паводле пракурора, цягам суда была ўстаноўленая вінаватасць падсудных у поўнай меры.
Пры гэтым пракурор спасылаецца на паказанні сьведкаў міліцыянтаў, супрацоўнікаў ДАІ, пацярпелых спэцназаўцаў.

Мірзаянаў абвінавачваецца ў тым, што прыняў актыўны ўдзел у масавых беспрадках і зьдзейсьніў сілавыя дзеяньні, каб патрапіць у Дом ураду, дастаў з разьбітых дзвярэй яя меней за 3 аскепкі шкла і кінуў іх на супранцоўнікаў міліцыі, якія стаялі за дзьвярыма.

Паўтарыўшы, у чым абвінавачваюцца падсудныя, пракурор Антон Загорскі прыступіў да ацэнкі атрыманых у судзе доказаў.

Яроменак абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў масавых беспрадках, у тым, што ён 19 снежня ўчыніў сілавыя дзеяньні, каб пранікнуць у Дом ураду.

Васілевіч таксама абвінавачваецца ва ўдзеле ў масавых беспададках, што ўжываючы фізbчную сілу нанёс не меней двух удараў у дзверы, і не меней за чатыры ўдары па супрацоўнікам міліцыі.

Гнедчык абвінавачваецца ў актыўным удзеле ў масавых беспарадках, і ў тым што ажыццявіў сілавыя дзеянні, каб патрапіць у Дом ураду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?