«Яна цікавая і яркая дзяўчына, аднак мне яе па-людску шкада, бо Настасся была не гатовая да выступу такога маштабу», — так пракаментаваў яе выступ кіраўнік ансамбля «Сябры», мэтр беларускай эстрады Анатоль Ярмоленка.

Ён адзначыў выкананне песні досыць асіплым голасам, выказаўшы здагадку, што гэта наступствы змены клімату і абстаноўкі, удзелу ў вечарынках іншых канкурсантаў, сустрэчаў з журналістамі, хвалявання. «Многія фактары могуць нанесці шкоду звязкам, і гэта не абавязкова прастуда. Проста Настассі трэба было больш рыхтавацца і набірацца досведу, перш чым выходзіць на такую прэстыжную сцэну», — адзначыў спявак. Праблемы з голасам, на яго думку, надалі Настассі ноткі няўпэўненасці ў выкананні песні.

Анатоль Ярмоленка адзначыў, што ў далейшым у краіне неабходна выпрацаваць больш адладжаную сістэму па падрыхтоўкі артыстаў да «Еўрабачання». «Нам ужо сёння неабходна думаць пра тое, хто паедзе прадстаўляць Беларусь у наступным годзе», — сказаў ён.

Артыст лічыць правільным імкненне прасоўваць маладых выканаўцаў, але разам з тым адзначае, што не варта забываць на падрыхтоўку. «Адна справа — выступаць у клубе і мець поспех, іншая справа — велізарная канцэртная пляцоўка, калі на цябе глядзяць тысячы вачэй. Неабходна мець практыку выступлення на вялікіх сцэнах, для таго каб умець трымаць публіку. Анастасіі гэтага як раз і не хапала, ёй не хапала добрай падрыхтоўкі», — падсумаваў Анатоль Ярмоленка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?