Дні культуры Швецыі ў Беларусі'2011 распачне фолк-гурт «Hedningarna». Канцэрт пачнецца а 19-й гадзіне ў Палацы культуры ветэранаў (вул. Я. Купалы, 21). Кошт квіткоў: 25.000 — 40.000 рублёў.

13 мая распачынаюцца Дні культуры Швецыі ў Беларусі'2011. Адкрые фестываль фолк-гурт «Hedningarna». У перакладзе з шведскай мовы «Hedningarna» азначае «паганцы», «язычнікі».

Гурт заснаваны ў Швецыі ў 1988 годзе мультыінструменталістамі Андэрсам Стэйкам, Б’ёрнам Толінам і Хольбусам Тотэ Матсанам і гучна заявіў пра сябе ў 1989 годзе аднайменным дэбютным інструментальным альбомам «Hedningarna». Потым пабачылі свет альбомы «Kaksi!» (1992), «Tra» (1994), «Fire» (1996), «Hippjokk» (1997) i «Karelia Visa» (1999).

Музыкі, сур’ёзна захапляючыся шведскай і фінскай фолк-музыкай, таленавіта сплятаюць традыцыйнае гучанне з электронным. Такі эфект дасягаецца арганічным спалучэннем народным інструментаў з hi-tech тэхналогіямі тыпу сінтэзатараў і сэмплераў. Цяжкі, часам жорсткі гук «Hedningarna» моцна ўражвае, асабліва на вялікіх жывых канцэртах, а таксама прымушае задумацца. Лютні і электрагітары, дрымба і сінтэзатар нагнятаюць змрочнасць гучання, усё ахутваецца цёмнымі гукамі барабанаў. Многія песні пабудаваныя на біце цяжкага року, які суправаджацца мелодыяй ветру, шумам матору.

У 2003 годзе гурт выпусціў кампакт-кампіляцыю «1989-2003» і пасля выхаду з яяго скалду фінскіх вакалістак, якія далучыліся да гурта ў 1991 годзе, зноў зрабіўся чыста інструментальным калектывам.

Падрабязную праграму Дзён культуры глядзіце ТУТ.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?