Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 21 мая праводзіць традыцыйнае мерапрыемства «Ноч у музеі», прысвечанае міжнароднаму дню музеяў.
У гэтым годзе музей падрыхтаваў свята пад назвай «Таямніцы азарта».
Наведавальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гульняў на выставе, якая будзе працаваць толькі падчас свята, і ў час прэзентацыі «Homo Ludens», пабачыць фокусы, бодзі-арт, даведацца як раскладваюць ігральныя карты прафесійныя круп’е і іншае. Пад час свята будзе паказаны спектакль Тэатра лялек «Пікавая дама».
У Старым замку таксама будуць адбывацца цікавыя мерапрыемствы, сярод якіх — наведванне помніка археалогіі Ніжняй царквы, дзе ўсе жадаючыю змогуць пазнаёміцца з гісторяй археалагічных даследаванняў на Замкавай гары.
Музей прапануе прыняць удзел усіх наведавальнікаў у фотаконкурсе «Ноч у музеі». Фотаздымкі, зробленыя падчас «Ночы ў музеі» дасылайце на электронную пошту [email protected] з пазнакай «фота 2011». Фотаздымкі будуць размешчаны на сайце музея, а пераможцаў чакае прыз — бясплатнае наведванне «Ночы ў музеі» ў 2012 годзе.
Пачатак «Ночы ў музеі» а 20.00. Тэлефон для даведак 74-33-60. Кошт квітка 15 000 руб. (колькасць квіткоў абмежаваная, іх можна набыць у Новым і Старым замках).
Дзённая праграма
Новы замак
13.00 — узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Музей у фарбах»
13.20 — прадстаўленне народнага тэатра-батлейкі
Вечаровая праграма
Новы замак
20.10 — прэзентацыя з гісторыі гульняў «Homo Ludens». Выступленне фокуснікаў-ілюзіяністаў
20.40 — майстрар-клас па раскладцы картаў прафесійнага круп’е
20.40 — мінівыстава «Азартныя гульні», Бодзі-арт
21.30 — прадстаўленне тэатра лялек «Пікавая дама»
22.45 — 24.00 вандроўка па экспазіцыі Новага замка, відэаінсталяцыя «Музей у сучасным свеце. Дыялог».
Стары замак
З 20.00 — прэзентацыя «Археалогія Замкавай гары»
20.00 — 24.00 — вандроўка па экспазіцыі Старога замка, гульні ў двары замка.