Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны ў адказ на звароты грамадскасці, журналістаў, што паступілі ў ваеннае ведамства і тычыліся нібыта запланаваных змен тэрміну службы.

Усе вайскоўцы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, будуць звольнены ў запас своечасова, заявілі ў прэс-службе.

У адпаведнасці з законам «Аб воінскім абавязку і воінскай службы» для грамадзян, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу паводле прызыву, устаноўлены наступныя тэрміны ваеннай службы:

— для тых, хто не мае вышэйшай адукацыі, — 18 месяцаў;

— для тых, хто мае вышэйшую адукацыю, — 12 месяцаў;

— для тых, хто прайшоў навучанне на ваенных кафедрах ці факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і здаў устаноўленыя праграмамі падрыхтоўкі экзамены, — 6 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?