Выканаўца ролі доктара Кадзі Ліза Эдэльштэйн адмовілася ўдзельнічаць у новым, восьмым сезоне «Доктара Хаўса».

У сёмым сезоне ў акторкі заканчваецца кантракт, і яна адмовілася яго падаўжаць. Эдэльштэйн заявіла, што яе рашэнне стала вынікам «доўгіх разважанняў». Яна адзначыла, што, з аднаго боку, ёй вельмі шкада расставацца з персанажам, з якім яна з задавальненнем здымалася ўсе сем гадоў, аднак, з другога боку, яна радая новым магчымасцям (у якасці як акторкі, так і прадзюсара), якія ёй прынясе сыход з серыяла.

У пачатку мая 2011 года Fox заявіла аб падаўжэнні «Хаўса» яшчэ на адзін сезон. Пра сваё рашэнне падоўжыць кантракты і вярнуцца ў наступным сезоне заявілі выканаўцы роляў Формана (Амар Эпс) і Ўілсана (Роберт Шон Леанард). Стваральнікі былі ўпэўненыя, што і Эдэльштэйн падоўжыць кантракт. Здымкі новага сезона павінны былі стартаваць ўжо ўлетку.

Характэрна, што пра стомленасць ад уласнай ролі ў серыяле раней ужо заяўляў Х’ю Лоры. Ён сказаў, што не мае намеру працягваць уласны кантракт, які ў яго заканчваецца якраз пасля восьмага сезона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?