Міністэрства гандлю плянуе зарабіць за кошт перадсьвяточнага ажыятажу 35 млрд рублёў. Гэта на 10% болей, чым летась. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра гандлю Вячаслаў Драгун.

Кірмашы ў сьвяточныя дні (акрамя 1 студзеня) будуць працаваць да 18 гадзінаў. Прадуктовыя крамы ды гіпэрмаркеты працавацьмуць да 23 гадзінаў у перадсьвяточныя, і з 10-й да 17-й у сьвяточныя дні.

Навагоднюю ноч у рэстарацыях і кавярнях правядуць каля 120 тысячаў беларусаў, зь іх у Менску — 29 тысячаў. Сьвяточная ноч у гэтых установах працягнецца да 6-й ранку.

Шампанскага ў продаж пойдзе 4,5 млн пляшак. А «Камунарка» і «Спартак» нарыхтавалі паўтара мільёна падарункаў коштам ад 5 да 90 тысячаў рублёў.

Елкі будуць прадаваць за 9–15 тысячаў. Навінкай гандлю стануць блакітныя яліны ў цэбрыках за 32 тыс. рублёў.

Дарэчы, сёлета раздробны таваразварот вырас аж на 17,8%. Доля айчынных тавараў складае 79,7% (у тым ліку харчовых тавараў — 86,2%,, нехарчовых — 70,5%).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?