У Беларусі рабочы дзень пераносіцца з аўторка 2 студзеня 2007 г. на суботу 30 сьнежня 2006 г. Адпаведнае рашэньне зьмешчана ў пастанове № 1677 Савета міністраў ад 18 сьнежня 2006 г. У адпаведнасьці з пастановай, арганізацыям прадастаўлена права з улікам спэцыфікі вытворчасьці ажыцьцяўляць перанос рабочага дня ў іншым парадку згодна з заканадаўствам.

Цікава, што яшчэ 8 сьнежня, калі зьявілася інфармацыя пра тыднёвыя калядныя канікулы ў Расеі і Ўкраіне, «Комсомольская правда в Беларуси» зьвярталася з адпаведным запытам да прэм’ера Сяргея Сідрскага. Тады прэм’ер-міністар адказаў, што беларускае заканадаўства дазваляе рабіць пераносы працоўных дзён на іншую дату толькі ў межах аднаго году. А таму ўрад не разглядае магчымасьці якіх-кольвек пераносаў.

Навіна пра перанос рабочага дня з 2 студзеня 2007 г. на 30 сьнежня сёлетняга азадачыла тых беларусаў, што загадзя набылі квіткі на цягнікі і аўтобусы на перадсьвяточныя дні. Сёньня амаль немагчыма набыць квіткі на пятніцу 29-га і суботу 30 сьнежня — усё раскуплена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?