Сьледчы пракуратуры Ленінскага раёну Менску Папоў падпісаў санкцыю на арышт. Канстанціна падазраюць у тым, што ён, кіруючы машынай, наехаў на міліцыянта.

Паводле маці Галіны Сіўчык, здарэньне адбылося 28 сакавіка. Канстанцін Лукашоў кіраваў аўтамабілем, дзе знаходзіўся ягоны брат Вячаслаў. Ён спрабаваў вывезьці Вячаслава са шпіталю, каб той пазьбег адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня Галіне Сіўчык споўнілася 65 гадоў. Яна лічыць справу супраць свайго сына Канстанціна палітычна матываванай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?