Канцэрт калумбійскай спявачкі Шакіры ў комплексе «Мінск-Арэна» адбыўся 19 мая. Арганізатарам гэтай знамянальнай у музычным жыцці Беларусі падзеі выступіў Палац Рэспублікі.

Прыхільнікі поп-дзівы больш за гадзіну правялі каля ўваходу ў спартыўны комплекс, чакаючы пачатку выступлення, якое значна затрымалася.

Папулярнасць Шакіры ў краінах СНД у цэлым і ў Беларусі ў прыватнасці адыграла сваю ролю — 15-тысячная зала «Мінск-Арэны» была амаль поўная; нягледзячы на гэта, армія беларускіх фанатаў паводзіла сябе крыху апатычна.

Уладальніца шматлікіх узнагарод «Грэмі», World Music Awards, American Music Awards і MTV Awards Шакіра вядомая таксама сваёй дабрачыннай дзейнасцю. У 1997 годзе яна заснавала дабрачынную арганізацыю Fundacion Pies Descalzos з мэтай прыцягнення сродкаў для школ, дзе вучацца дзеці з маламаёмных сем`яў, у Калумбіі і іншых краінах Лацінскай Амерыкі. Шакіра стала ідэйным натхняльнікам фонду ALAS (Artistas Latinos En Accion Solidaria), з`яўляецца самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ. Чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы спявачка падарыла афіцыйны гімн Waka (This Time For Africa).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?