20 мая журналістка Ірына Халіп сустрэлася ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага з мужам, экс-кандыдатам на прэзідэнта Андрэем Саньнікавым, асуджаным на 5 гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула аб арганізацыі масавых беспарадкаў.

Гэта была іх першая сустрэча за 5 месяцаў, з 19 снежня 2010 г., калі ў Мінску быў жорстка разагнаны мітынг пратэсту супраць фальшавання прэзідэнцкіх выбараў і арыштавана каля 600 чалавек, у тым ліку большасць кандыдатаў на прэзідэнта.

«Андрэй выглядае добра, ён бадзёры, у добрым настроі. Кажа, што яго не зламаюць і што мы пераможам. Усім прыхільнікам і сябрам перадае прывітанні і дзякуе за падтрымку. Мы размаўлялі толькі гадзіну. Мае расповеды пра цяперашняе жыццё ён часта перапыняў і прасіў больш распавесці пра Даньку, нашага сына, якога ён не бачыў 5 месяцаў і якому днямі споўнілася 4 гады».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?