Маці асуджанага на тры гады калоніі Фёдара Мірзаянава беспаспяхова спрабавала дабіцца паўторнага спаткання з сынам. Сёння з заявай аб сустрэчы з сынам Людміла Мірзаянава прыехала ў суд Партызанскага райна Мінска.

— Адну сустрэчу з Фёдарам суддзя Чацвяртакова, якая і вынесла прысуд, мне дазволіла», — расказвае «Народнай Волі» Людміла Мірзаянава. — Адбылося гэта праз пару дзён пасля агалошання прыгавора. Мы размаўлялі з Фёдарам роўна гадзіну. Гэта была вельмі эмацыянальная сустрэча, я старалася яго падтрымаць. Зараз жа я напісала заяву на паўторную сустрэчу. Па адукацыі я псіхолаг, таму падрыхтавала для сына адпаведныя матэрыялы, каб яму было лягчэй адаптавацца ў тых умовах у якіх ён будзе знаходзіцца бліжэйшы час. Заяву аб сустрэчы з сынам я хацела аддаць суддзі Чацвяртаковай. Але тая была на нарадзе. Яе сакратарка паведаміла мне, што пытанне аб дазволе сустрэчы з сынам у адсутнасць Чацвяртаковай будзе вырашаць дзяжурны суддзя — Аляксандр Кучык. Ён здзівіўся, маўляў, «я ж не ваш суддзя», таму пытанне не ў яго кампетэнцыі.

Але супакоіў, сказаўшы, што праблем наконт сустрэчы з сынам быць непавінна.

Мяне папрасілі пачакаць. Прыкладна праз паўгадзіны загадалі ісці ў прыёмную старшыні суда. За гэты час міма мяне некалькі разоў праходзіла сакратарка суддзі Чацвяртаковай. Нуль увагі. Яшчэ праз паўгадзіны высветлілася, што мая заява ўсё ж-такі трапіла на стол да Чацвяртаковай. Я ізноў прыйшла да яе ў кабінет. Прычым на маё пытанне да сакратаркі аб тым, чаму бачыўшы мяне ў прыёмнай старшыні суда яна не паведаміла мне, што заява знаходзіцца ў суддзі, тая спакойна адказала: «Я думала, што вы там па іншым пытанні…" Гэта сапраўдны здзек над чалавекам. Такое адчуванне, што судовая сістэма працуе так, каб наўмысна прынесці чалавеку боль… У выніку, сёння маю заяву па сутнаці ніхто разглядаць не стаў, сказалі толькі, што мне прыйдзе пісьмовы адказ….

Фактычную адмову у сустрэчы з сынам я збіраюся абскардзіць у Мінскім гарадскім судзе.»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?