23 мая міністры замежных справаў ЕС збіраюцца пашырыць візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску на прыблізна 10 новых прозвішчаў.

Пашырэнне візавых забаронаў з’яўляецца адказам Еўрасаюза на прысуды ў справах удзельнікаў антыпрэзідэнцкага пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010.

Акрамя зацвярджэння пашыранага спісу афіцыйных асобаў з Беларусі, якім забаронены ўезд у ЕС, міністры замежных справаў ЕС таксама абмяркуюць агульную сітуацыю ў Беларусі і палітыку Брусэлю адносна Мінска.

На мінулым тыдні вярхоўная прадстаўніца ў пытаннях замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан заявіла аб гатоўнасці ЕС разглядзець «далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва» з афіцыйным Мінскам.

Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Эштан, сказала, што пакуль у Брусэлі не разглядаецца ўвядзенне эканамічных санкцый супраць беларускага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?