Лукашэнкаўская Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла заяву аб эканамічнай сітуацыі ў краіне, у якой дазволіла сабе не проста мяккую крытыку, а запатрабавала ад урада краіны прыняцця неадкладных мер па стабілізацыі становішча.
У мінскай «Кароне» вымялі ўсю бытавую тэхніку, fotaczka.livejournal.com
«Улічваючы наяўную сітуацыю ў эканоміцы краіны, паўсюдны рост коштаў на тавары, што ў сваю чаргу выклікае ажыятажны попыт у насельніцтва, а таксама ў сувязі з сітуацыяй на валютным рынку, выкліканай множнасцю курсаў, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае ўрад краіны неадкладна прыняць меры па стабілізацыі становішча», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ФПБ.
ФПБ таксама прапанавала правесці пазачарговае пасяджэнне Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях для выпрацоўкі «першачарговых і перспектыўных планаў урада Рэспублікі Беларусь па стабілізацыі эканомікі, захаванню працоўных месцаў і даходаў грамадзян, стабілізацыі спажывецкага рынку».
З аднаго боку з’яўленне такой заявы можна растлумачыць імкненнем кіраўніцтва ФПБ прыкрыць свой тыл на выпадак магчымых прэтэнзій з боку рабочага класа, што лёс працоўных і сялян не моцна хвалюе прафсаюзы.
Аднак варта ўлічваць і той факт,
што ФПБ прысутнічае на ўсіх буйных і сярэдніх прадпрыемствах краіны і валодае рэальнай інфармацыяй аб настроях працоўных калектываў.
Акрамя таго, такі рэзкі і катэгарычны тон, які дазволіла сабе ФПБ, сведчыць аб тым, што на шэрагу прадпрыемстваў гэтыя настроі
На карысць апошняй здагадкі можа сведчыць той факт, што на працягу двух месяцаў ФПБ не моцна турбаваў валютны крызіс і рост коштаў.