Нягледзячы на тое, што здарылася ў дзень прэзідэнцкіх выбараў, каманда Уладзіміра Някляева прапаноўвае ўладам дыялог.

Пра гэта экс-кандыдат у прэзідэнты Някляеў заявіў 23 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, неабходна вызначыцца з фарматам перамоў і «паспрабаваць разам выбрацца з сённяшняй сітуацыі».

Някляеў лічыць, што засталося каля паўгода «да сацыяльнага выбуху». «Неабходна ствараць стабілізацыйную сацыяльную праграму. Тут ёсць над чым падумаць. Вырашаць, што рабіць з гуманітарнай дапамогай. Думаю, яна нам спатрэбіцца», — сказаў ён.

Паводле меркавання палітыка, улада будзе вымушана пайсці на саступкі сваім апанентам, у тым ліку замежным. «Шаснаццаць гадоў ва ўлады было дастаткова грошай, якія дазвалялі адстойваць свае ўмовы дзейнасці. Сёння сітуацыя такая, што ёсць толькі траціна сродкаў, неабходных для нармальнага жыцця краіны, якія зарабляе сама эканоміка Беларусі», — адзначыў Уладзімір Някляеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?