Ад аўторка бензін даражае на 20%, дызель — на 24%
Пасля дэвальвацыі не прайшло і дня. Чым адкажа «Стоп-бензін»?
Канцэрн «Белнафтахім» з 24 мая павялічвае рознічныя цэны на нафтапрадукты.
Кошт 1 літра складзе:
Н-80 — 3850 рублёў (рост на 22,2%),
АІ-92 — 3950 рублёў (рост на 19,7%),
АІ-95 — 4350 рублёў (рост на 16%),
дызельнага паліва — 3900 рублёў (рост на 23,8%).
Нагадаем, што
на дзень падаражэння рыхтуецца акцыя "Стоп-бензін",
у рамках якой арганізатары разлічваюць праехаць аўтапрабегам па вуліцах гарадоў.
ЯВ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ